Будучыя асы камп’ютарнага ЗD-мадэлявання

nast logoНастаўніцкая газета” №107 (7865), 20.09.16

Аўтарамі праектаў, пададзеных на Міжнародны маладзёжны конкурс “Будучыя асы камп’ютарнага ЗD-мадэлявання” ад Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, з’яўляюцца не толькі студэнты, але і школьнікі.

— Наш універсітэт неаднаразова станавіўся пераможцам прэстыжнага Міжнароднага конкурсу, — адзначыў дырэктар Навукова-тэхналагічнага парка ВДТУ Канстанцін Мацвееў. — ВДТУ з 2004 года пастаянна ўдзельнічае ў спаборніцтве маладых майстроў камп’ютарнага ЗD-мадэлявання, за гэты час пададзена 46 праектаў. Сёлета ўзроставая група аўтараў работ, якія мы накіравалі на конкурс, значна пашырылася. Нагадаем, што ў сакавіку тэхнапарк ВДТУ сумесна з Віцебскім дзяржаўным тэхналагічрым універсітэтам арганізаваў для школьнікаў і студэнтаў конкурс “Я со3Dаю будущее”.

Маладыя людзі спаборнічалі ў мадэляванні робатаў, гадзіннікаў і карысных прыстасаванняў, і ўсё гэта яны рабілі ў сістэме “КОМПАС-3D”. Пасля конкурсу Канстанцін Мацвееў запрасіў школьнікаў на заняткі ва ўніверсітэт і прапанаваў кожнаму канкурсанту ў якасцi заахвочвальных прызоў раздрукаваць на ЗD-прынтары выкананыя імі мадэлі.

ak— Факультатыў “Тэхнічнае ЗD-мадэляванне” дзейнічаў з сакавіка па ліпень. Жаданне пашырыць веды і атрымаць новыя навыкі ў актуальным і запатрабаваным напрамку дзейнасці выказалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, — расказаў кіраўнік факультатыву старшы выкладчык кафедры “Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі” ВДТУ Аляксей Голубеў. — Нашы юныя сябры і, спадзяюся, будучыя студэнты дэталёва разбіраліся як у базавых магчымасцях сiстэмы, так і ў спецыялізаваных дадатках. Усе яны старанна выконвалі канструктарскую прапрацоўку сваіх праектаў, карпатлiва займалiся іx афармленнем. Атрыманыя мадэлі былі маштабіраваны і раздрукаваны на ЗD-прынтары тэхнапарка ВДТУ.

Суботні факультатыў яго кіраўнік праводзіў бясплатна, на добраахвотных пачатках.

— На конкурсе “Будучыя асы камп’ютарнага ЗD-мадэлявання — 2016” наша краіна прадстаўлена толькі ВДТУ, у тым ліку работамі школьнікаў і навучэнцаў устаноў ССА, што для нас надзвычай каштоўна, — падкрэсліў Канстанцін Мацвееў. — Гэта праекты навучэнцаў групы П3-39 Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Аляксандра Пруднікава, 6 “В” класа гімназіі № 5 Віцебска Аляксандра Каменшчыкава, 7 “Б” класа сярэдняй школы N 46 Віцебска Георгія Данілава і 8 “Б” класа гэтай жа школы Максіма Беляка. Усяго на конкурс падалі праекты 70 устаноў адукацыі Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана і Малдовы. Вынікі спаборніцтва стануць вядомы да канца верасня.

Фота прадастаўлена Навукова-тэхналагічным паркам ВДТУ.

Таццяна Бондарава.

Оригинал