Хто будзе канструктарамi заўтра?

«Настаўнiцкая газета», №129 (7577) от 28.10.2014 года

nast logoВочны рэгiянальны этап студэнцкай алiмпiяды САDLYМР-2014 упершыню праводзся ў Беларусi i праходзiў у Вiцебску. Гэта мiжнародны праект, накiраваны на развiццё высокаэфектыўнай падрыхтоўкi i павышэнне квалiфiкацыi iжынерных кадраў – маладых iжынераў-канструктараў, якiя валодаюць сучаснымi сiстэмамi аўтаматызаванага праектавання.

001

    

Мiжнародная алiмпiяда CAD-OLYMP арганiзуецца па iнiцыятыве Дэпартамента навукi, прамысловай палiтыкi i прадпрымальнiцтва Масквы. CAD-OLYMP – гэта не толькi спаборнiцтва, але i адукацыйная пляцоўка, месца для дыялогу з прадстаўнiкамi буйных вытворчых i iжынiрынгавых кампанiй. Удзел у спаборнiцтве дае будучым спецыялiстам iжынерных прафесiй магчымасць прадэманстраваць майстэрства валодання сiстэмамi генерацыi iжынерных рашэнняу (САПР) i азнаёмiцца з кампетэнтнаснымi патрабаваннямi патэнцыяльных работадаўцаў.

Першы тур завочнага этапу алiмпiяды праходзiў у Маскве з 30 красавiка па 1 лiпеня 2014 года. Для удзелу зарэгiстравалася больш за 890 студэнтаў 193 адукацыйных устаноў Расii i краiн СНД. У сувязi з тым, што сёлета колькасць удзельнiкаў значна павялiчылася, па рашэннi арганiзатараў алiмпiяда праводзiцца у фармаце рэгiянальных адборачных вочных этапаў. Улiчваючы высокi ўзровень падрыхтоўкi спецыялiстаў iжынернага профiлю, якi забяспечваецца ў Вiцебскiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце, арганiзатары прапанавалi правесцi рэгiянальны этап у Вiцебску.

Арганiзатарамi правядзення спаборнiцтва выступiлi Навукова-тэхналапчны парк ВДТУ пры падтрымцы Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта. У алiмпiядзе прынялi удзел 32 студэнты з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii, Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага, Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага, Полацкага дзяржаунага унiверсiтэтаў, а таксама Вiцебскага дзяржаўнага станкаiнструментальнага каледжа. Пераможцы – iмi сталi Аляксандр Бузюма (БДТУ), Юрый Туманаў (ВДТУ), Андрэй Высокi (ВДТУ) i Уладзiслаў Паўленка (ВДТУ) – будуць прадстаўляць Рэспублiку Беларусь у асабiстым i камандным залiку на вочным этапе алiмпiяды у Маскве 18 i 19 лiстапада 2014 года у тэхнаполiсе Масква ў рамках форуму САПР.

Студэнты ВДТУ прымаюць удзел у алiмпiядзе з 2010 года i штогод уваходзяць у лiк пераможцаў завочных этапаў. Сёлета чатыры студэнты чацвёртага курса механiка-тэхналагiчнага факультэта – Эдуард Варашылаў, Антон Мацвееў, Сяргей Маскалёў, Уладзiмiр Падалiнскi – ўжо атрымалi пуцёўкi на ўдзел у вочным туры у Маскве. Студэнты перамаглi у завочным этапе, рашыўшы па тры задачы i набраўшы пры гэтым максiмальна магчымую колькасць балаў.

Алiмпiяда праводзiлася пры падтрымцы ЗТАА "АСКОН-БЕЛ" – афiцыйнага прадстаўнiка групы кампанiй АСКОН у Беларсi, якi з'яуляецца вядучым расiйскiм распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыi працоўных месцаў канструктараў, тэхнолагаў i праекцiроўшчыкаў. Па рашэннi прадстаунiкоў "АСКОН-БЕЛ" спецыяльнымi ўзнагародамi за прагрэс у вывучэннi сiстэмы аўтаматызаванага праектавання былi адзначаны тры лепшыя работы, выкананыя з выкарыстаннем праграмнага прадукту КОМПАС-ЗD.

Канстанц Мацвееў, дырэктар Навукова-тэхналагiчнага парка ВДТУ.

а
 
а